У рацэ Вілія недалёка ад вёскі Перавозы Смаргонскага раёна 30 чэрвеня днём патанула 13-гадовая дзяўчынка.
Паводле слоў старшага пажарнага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Ромаша, здарэнне адбылося каля 14 гадзін. Тры сяброўкі гулялі на беразе ракі. Дзве з іх пайшлі купацца і пачалі тануць. 20-гадовы хлопец, які выпадкова аказаўся побач, здолеў выратаваць адну дзяўчынку, яе сяброўка патанула. Цела загінуўшай шукалі выратавальнікі з вадалазам. Заўважыў цела мясцовы жыхар, які аглядаў бераг ракі. Дзяўчынку да берага прыбіла цячэннем.

Сяргей ЗЯНЬКО.