Як расказала «РГ» інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова, пра ўзгаранне бытоўкі выратавальнікам паведаміў у 1.07 выпадковы прахожы, які пазваніў па мабільным тэлефоне. У выніку пажару памяшканне бытоўкі, якая належыць Беларускай чыгунцы, выгарала знутры. Прычыны ўзгарання ўстанаўліваюцца, разглядаецца некалькі версій.

Праз 42 хвіліны, у 1.49, — новае паведамленне пра пажар. У вёсцы Дзюблеўшчына на падворку дачнага доміка загарэлася лазня. Па папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала парушэнне гаспадарамі правілаў устаноўкі ацяпляльнага катла. Лазня была моцна пашкоджаная агнём. У трох метрах ад яе стаяла паветка. Агонь не перакінуўся на паветку дзякуючы таму, што было бязветранае надвор’е і таму, што гаспадары дачы своечасова заўважылі пажар.

Сяргей ЗЯНЬКО.