Траса для мотакросу, якая знаходзіцца на заходняй мяжы горада, чакала беларускіх, літоўскіх і нямецкіх спартоўцаў. У спаборніцтвах удзельнічалі 10 класаў матацыклаў з аб’ёмам рухавіка 50, 65, 85, 125, да 500 кубічных сантыметраў, матацыклы з каляскай, класы “Міні”, “Юніёр”, “Нацыянал”, “Хобі”.

У фінальным заездзе, які прайшоў 12 ліпеня, вызначыліся пераможцы, сярод якіх – пяцёра ашмянцаў. Так, у класе матацыклаў “Хобі” першае месца заняў Аляксандр Гіруць, другое – Юры Лапух (СТК “Фаварыт”). Чатыры ўзнагароды атрымалі ўдзельнікі з ашмянскай СДЮСШ. Яўген Сарбізянаў перамог у класе матацыклаў “85 см/куб”, а Сяргей Сарбізянаў “узяў” другое месца ў класе “125 см/куб”. У класе матацыклаў “Нацыянал” перамога дасталася Міхаілу Сергеюку.

Святлана СТАНКЕВІЧ.