Каранаваўся, між іншым, Міндоўг 756 год таму ў Наваградку, а ў Крэве ніколі і не быў. Аднак наваградскія ўлады ў 2004-м не далі згоды на святкаванне, у той час як смаргонскія аказаліся больш гасціннымі, таму традыцыйна свята адзначаецца ў Смаргонскім раёне.
Ад раніцы ў Крэва сцякаліся машыны і аўтобусы з гасцямі, сярод якіх – беларускія і літоўскія музыкі, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў літоўцаў з Пілясы, Гервятаў, Ліды, Рымдзюнаў, нацыянальных меншасцяў з Гродна – украінцаў, яўрэяў, палякаў.
Больш за тысячу гасцей сабралася на свята ў Крэва.
Адкрыў свята Аляксандр Вярсоцкі, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама, які выказаў надзею, што сумеснае мерапрыемства паспрыяе шчыльным кантактам паміж літоўскім і беларускім бокам. Такую ж надзею выказалі Рымантас Латакас, генеральны консул Літоўскай рэспублікі ў Гродне і Аляксандр Маісеенка, дарадца па эканамічных пытаннях пасольства Беларусі ў Літве.
Сёлета Літва адзначае сваё 1000-годдзе – мерапрыемствы з гэтай нагоды суседзі ладзілі 6-га ліпеня. Водгукі свята данесліся і ў Крэва – лічба “1000”, вакол якой да начы гарэлі факелы, была ўсталяваная ля сцяны замка.
Свята пачынаецца!
Магло так стацца, што Крэва засталося б у гэтым годзе без традыцыйнага свята. Але Чэславас Даўгела, мэр Алітуса, не дапусціў, каб фінансавы крызіс стаўся таму прычынай і звярнуўся да літоўскіх прадпрымальнікаў за дапамогай. Так – са свету па нітцы – і свята адбылося, сабраўшы каля 1000-1500 гасцей.
Мэр літоўскага Алітуса Чэславас Даўгела ў Крэве.
Сам Чэславас Даўгела, дарэчы, завітаў на свята ў традыцыйным нацыянальным строі. Прыехалі і літоўскія прадпрымальнікі. Альгімантас Дзіргінчус, старшыня грамадскага аб’яднання “Тэвіне” зазначыў: “Мы хочам не толькі спяваць і танцаваць, але і весці дзелавыя перамовы”.
Альгімантас Дзіргінчус.
Што тычыцца спеваў і танцаў – ў якасці музычнага падарунка ад Літвы выступіў ансамбль песні і танца “Дайнава” з Алітуса.
Танцуе “Дайнава”.
Беларусы не засталіся ў даўгу – гасцей цешылі жодзішкаўскі народны гурт “Вечарынка”, сінькоўскія вакалісткі з “Медуніцы”, а гродзенскія хлопцы і дзяўчаты дзівілі складанымі па сярэднявечных танцаў.
Гродзенскія хлопцы і дзяўчаты.
Сярод святочных забаваў асаблівай папулярнасцю карысталася стральба з лука. Вілейскі рыцарскі клуб “Паходня” ладзіў інсцэніроўкі бітваў вялікакняскіх воінаў. Калі рыцары стаміліся, знайшліся жадаючыя прымерыць даспехі для памятных фотаздымкаў на фоне крэўскіх руінаў. З надыходам ночы гасцей чакалі фаер-шоу і салют, якія завершылі беларуска-літоўскае свята.
Дамы сэрца дачакаліся сваіх рыцараў з бітвы.
Пасля перамогі – кубак халоднага квасу.
Знайшліся ахвочыя прымерыць рыцарскія латы. Для здымка на памяць:)
Жодзішкаўскі гурт “Вечарынка”.
Музыкі з Жодзішак.
У чаканні выступу. Сінькоўскія вакалісткі з “Медуніцы”.
І загучала песня!
Падарунак ад беларусаў.
Святочны настрой.
Святочныя артэфакты.
Сувеніры на памяць аб Беларусі.
Сярод забаваў асаблівай папулярнасцю карысталася стральба з лука.
Святлана СТАНКЕВІЧ.
Фота Святланы СТАНКЕВІЧ.