Цела нованароджанага хлопчыка знайшлі 18 ліпеня ў смеццевым кантэйнеры каля дома №1 ў першым мікрараёне мястэчка Чысць.

 


Па папярэдніх дадзеных, хлопчык нарадзіўся мёртвым.

Па словах памочніка пракурора раёна Вадзіма Бярозкіна, немаўлятка ў кантэйнеры знайшоў бомж. На месца здарэння выязджалі пракурор раёна Роберт Зубаіраў і начальнік райаддзела міліцыі Юры Федарэнка.

Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў паведаміў нашаму выданню, што, згодна з папярэдняй медыцынскай судовай экспертызай, дзіця нарадзілася мёртвым. Прызначаная больш складаная экспертыза, якая дазволіць устанавіць канчатковую прычыну смерці.

Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння, міліцыя шукае маці памерлага хлопчыка.

Сяргей ЗЯНЬКО.