Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю «РГ»: зламыснікі пазнаёміліся са сваёй ахвярай у «Чайцы». Пасядзелі, выпілі. Калі мужчына быў ужо на добрым падпітку, новыя знаёмыя паабяцалі пазнаёміць яго з дзяўчынай.

Пайшлі з кафэ. Па дарозе завярнулі да банкамата, дзе аматар выпіўкі і новых знаёмстваў са сваёй банкаўскай карткі зняў 90 тысяч рублёў. Ён не ведаў, што рабаўнікі і не думалі ні з кім яго знаёміць. Замест гэтага ў прыцемках павалілі на зямлю, забралі грошы, мабільны тэлефон і зніклі ў цемры.

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Раніцай злачынцы былі затрыманыя. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Рабаванне».

Сяргей ЗЯНЬКО.