«Прыстойным згоншчыкам» назваў зламысніка ў інтэрв’ю «РГ» памочнік начальніка райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў. Паводле яго інфармацыі, з двара дома на Вялікім Гасцінцы машына знікла ў прамежак часу ад 17 да 23 ліпеня. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яе на стаянцы ў сем гадзін вечара 24 ліпеня.

 

«Гаспадар не захацеў ставіць «Жыгулі» на платную стаянку, дык за яго гэта зрабіў злодзей», — кажа Яўген Беркутаў. Па словах памочніка начальніка райаддзела міліцыі, з кожным днём у дварах дамоў машын становіцца ўсё больш, а месца на стаянках хапае. Гаспадары не спяшаюцца плаціць за ахову машын грошы, а крадзяжы з аўтамабіляў не спыняюцца. Кожны з аўтамабілістаў думае: залезці могуць у чыю заўгодна машыну, але толькі не ў маю.

 

У пятніцу, 24 ліпеня, у міліцыю звярнуўся 34-гадовы жыхар вёскі Носавічы Добрушскага раёна і паведаміў, што ноччу ў яго машыну «Собаль», якая стаяла ля гасцініцы, падабраўшы ключ, залез невядомы зламыснік. З салона аўтамабіля злодзей украў плэер. Гаспадару нанесеная шкода на суму 350 тысяч рублёў.

 

З «Фольксвагена Шаран», прыпаркаванага на вуліцы Будаўнікоў, у ноч на 25 ліпеня знікла магнітола коштам 300 тысяч рублёў. Злачынца залез у «Фольксваген», выбіўшы шкло.

 

Каля дома №31 на вуліцы Францішка Скарыны з адной з машын знялі чатыры дэкаратыўныя каўпакі. Тут сума нанесенай гаспадару шкоды ацэненая ў 116 тысяч рублёў.

 

Сяргей ЗЯНЬКО.