Старшы інспектар дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Гардынец паведаміў «РГ»: у аварыі вінаваты 21-гадовы вадзіцель «Опеля», які выскачыў на паласу сустрэчнага руху. Ён таксама атрымаў траўмы.

 

На «Фордзе» ехала сям’я ўчастковага міліцыянера. За рулём была жонка, муж — побач, іх двое дзяцей 1991 і 1995 гадоў нараджэння — на заднім сядзенні.

 

І муж, і жонка атрымалі пераломы абедзвюх ног і чэрапна-мазгавыя траўмы. Дзеці абышліся ўдарамі і драпінамі. У вадзіцеля «Опеля» ўзялі кроў на наяўнасць алкаголю. Можна меркаваць, што ён быў нецвярозы.

 

Сяргей ЗЯНЬКО.