Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вілейскага райвыканкама Аляксандр Корсак кажа, што вандалы не паспелі давесці сваю справу да канца, ім хтосьці перашкодзіў. Інакш работы было б куды больш.

Каб ліквідаваць непаладку, спецыялістам хапіла аднаго дня. У чацвер вечарам фантан працаваў зноў.

Марына СЛІЖ.