У ноч на 31 ліпеня невядомыя абакралі памяшканне Цюрлёўскага сельскага Савета. Зламыснікі залезлі ў будынак, разбіўшы шыбу ў акне.

Аб крадзяжы заявіў у міліцыю старшыня сельсавета Уладзімір Белячэўскі, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” памочнік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Яўген Беркутаў. Паводле заявы старшыні, з сельскага Савета злачынцы вынеслі камп’ютар, манітор, стацыянарны тэлефон, факс, газавы рэдуктар, дзве флэш-карты і 10 свяцільняў на агульную суму 2 мільёны 956 тысяч 892 рублі. З кабінета сакратара знік таксама аўдыёмагнітафон коштам 200 тысяч рублёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.