Планы па рэканструкцыі харчовага рынку прадставіць райспажыўтаварыства аддзелу эканомікі райвыканкама. У бліжэйшы час, на працягу тыдня, павінна прайсці пасяджэнне па змяненнях у рабоце базару.
Пытанне пра выдаленне з рынку прадпрымальнікаў, якія гандлююць нехарчовымі таварамі, дагэтуль застаецца адкрытым. “Мы яшчэ раз з усімі зацікаўленымі службамі хочам сабрацца і абмеркаваць сітуацыю”, – сказала 6 жніўня ў інтэрв’ю нашаму выданню начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Наталля Нікіценка.

Паводле яе слоў, задача абмеркаваць магчымыя змены на рынку і прыняць рашэнне кіраўніцтва раёна паставіла, але цяпер існуюць пэўныя праблемы. Наталля Нікіценка пакуль устрымалася ад каментарыяў гэтых праблем.

Сяргей ЗЯНЬКО.