27 мабільных тэлефонаў было затрымана на мытным пасце “Гудагай” 28 ліпеня.

Грамадзянін РФ, які перамяшчаўся ў пасажырскім вагоне цягніка “Калінінград-Санкт-Пецярбург”, схаваў мабільнікі ад мытнага кантролю ў міжстолевай прасторы над купэ, а таксама ў падушках, пад матрацам пасцелі і ў закручаных матрацах суседніх месцаў. Агульная сума затрыманага тавару – больш за 18 мільёнаў рублёў. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд Ашмянскага раёна.

Святлана СТАНКЕВІЧ.