Міліцыя пасля праведзенай праверкі ўзбудзіла дзве крымінальныя справы па артыкуле “Крадзеж” па фактах крадзяжоў прадуктаў з магазінаў вёсак Куцяняты і Гарадзечна.

Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў паведаміў у інтэрв’ю “РГ”, што абодва крадзяжы не раскрытыя. У магазін у Куцянятах невядомыя зламыснікі залезлі ў ноч на 2 жніўня, сарваўшы навясны замок. З крамы вынеслі прадукты харчавання, гарэлку і цыгарэты больш чым на тры з паловай мільёна рублёў.

У магазіне ў Гарадзечне ноччу 3 жніўня зладзеі абясточылі сігналізацыю, вынялі шыбу і залезлі ў краму праз акно. Крадзяжом магазіну нанесеная шкода на 1 мільён 850 тысяч рублёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.