Са склада прыватнага прадпрыемства “Каток Гандаль” у перыяд часу ад 17 гадзін 3 жніўня да 13 гадзін 4 жніўня невядомыя злачынцы вынеслі цыгарэт на суму 796 тысяч 910 рублёў.
Склад знаходзіцца на вуліцы Шаранговіча, ён абсталяваны толькі аўтаномнай сігналізацыяй. Гэта не перашкодзіла злачынцам, якія залезлі ў будынак склада, зламаўшы дах, паведамляе памочнік начальніка райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў.

Ён адзначае, што сёлета ў лютым такім самым спосабам злачынца ўжо залазіў ў склад. Тады кіраўнік прадпрыемства не далічыўся тавараў на суму 2 мільёны 941 тысячу 80 рублёў. У сакавіку міліцыя затрымала зламысніка. Цяпер ён адбывае пакаранне.

Дырэктар “Каток Гандля” не зрабіў з таго выпадка карысных высноў. Не ўмацаваў дах і не заключыў дагавор з Дэпартаментам аховы на ўстаноўку сігналізацыі.

Сяргей ЗЯНЬКО.