У райцэнтры каля рэчкі 4 жніўня з прыкметамі гвалтоўнай смерці быў знойдзены 49-гадовы мужчына.

Як паведаміў “РГ” намеснік пракурора Смаргонскага раёна Мікалай Кіндра, які выязджаў на месца здарэння, падобна, што смерць наступіла ад трох удараў каменем па галаве. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле “Забойства”. Злачынства пакуль не раскрытае.

Сяргей ЗЯНЬКО.