Мытня 11 жніўня завяршыла праверку і пералік нелегальнага грузу – дарагога адзення, галаўных убораў і абутку, – які перавозіла фура з Англіі ў Расію 27 ліпеня.
Грузавік быў затрыманы на пасту Каменны Лог. Як паведаміў “РГ” намеснік начальніка Ашмянскай мытні Сяргей Собалеў, затрыманне праводзілася ў рамках спецаперацыі з удзелам расійскіх калег. У машыне, якая перавозіла мэблю, мытнікі знайшлі 11 041 адзінку незадэклараванага тавару коштам больш за 700 мільёнаў беларускіх рублёў. Расследаванне па факце правапарушэння працягваецца. Пасля яго справа будзе перададзеная ў суд.

Сяргей ЗЯНЬКО.