Міліцыя просіць маладзечанцаў дапамагчы ў расследаванні дзвюх крымінальных спраў, узбуджаных па артыкулах “Махлярства” і “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў”.
Райаддзел міліцыі расследуе крымінальную справу ў адносінах да грамадзяніна Д., які абяцаў людзям дапамагчы купіць сілікатныя блокі, але падмануў іх, забраў грошы і абяцанне сваё не выканаў. Пацярпелым ад дзеянняў злачынцы, якія хочуць пакараць махляра і па магчымасці атрымаць кампенсацыю нанесенай шкоды, трэба звярнуцца ў 210 кабінет райаддзела ўнутраных спраў альбо пазваніць па тэлефонах: 8 (01773) 7-16-56, 4-68-56 ці па тэлефоне 102.

* * *

Следчы аддзел расследуе крымінальную справу па дарожным здарэнні, у якім пасажыр легкавога аўтамабіля атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Здарэнне адбылося 6 чэрвеня каля 10.40 на 48 кіламетры аўтадарогі Мінск–Нарач. Удзельнікамі аварыі сталі аўтамабілі “Аўдзі-100” чырвонага колеру і “Рэно Мэган Сцэнік” серабрыстага колеру. У выніку “Рэно” перакулілася на правай абочыне па ходзе руху ў накірунку Маладзечна. Відавочцаў здарэння следчы просіць звязацца з ім па рабочым тэлефоне 8 (01773) 4-68-42 альбо па мабільным: 8 (029) 137-21-35 ці пазваніць па нумары 102.

Аддзел інфармацыі.