Каля вёскі Вяжуці днём 18 жніўня аўтамабіль “Фольксваген Туран” скінуў у возера машыну “Сеат Леон”.
Інспектар аддзела дзяржаўтаінспекцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: “Сеат” стаяў прыпаркаваны на абочыне дарогі ля парапета, побач з возерам. Людзей у машыне не было. Раптам ззаду, з-за павароту, выскачыў “Фольксваген”, які ўдарыў “Сеата” ў заднюю частку. Ад удару машына пераляцела праз парапет і плюхнулася ў возера.

Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, у здарэнні вінаваты вадзіцель нямецкага аўтамабіля, які на хуткасці не ўпісаўся ў круты паварот. Людзі ў аварыі не пацярпелі.

Сяргей ЗЯНЬКО.