Кухонным нажом у сэрца ўдарыў ноччу 18 жніўня свайго сабутэльніка раней судзімы за забойства 51-гадовы мужчына ў сваім доме на 7-м Красненскім праездзе.
Здарэнне адбылося каля 20 хвілін на першую гадзіну ночы. Як расказаў “РГ” начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька, пацярпеламу 59 гадоў. Абодва мужчыны жылі разам, абодва нідзе не працавалі і той ноччу разам пілі спіртное.

Нажом нападальнік нанёс адзін удар у левую частку грудзей. У пацярпелага пералом грудзіны і раненне сэрца. З траўмамі яго адвезлі ў рэанімацыю. На момант здачы матэрыялу ў друк, раніцу 20 жніўня, траўмаваны быў жывы.

Нарад патрульна-паставой службы міліцыі затрымаў падазронага дома, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа ўзбуджаная па першай частцы 147 артыкула – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”.

Сяргей ЗЯНЬКО.