Жылы дом у вёсцы Якавічы Лебедзеўскага сельсавета гарэў ноччу 20 жніўня. Пра ўзгаранне ў дзве гадзіны 40 хвілін паведаміў выратавальнікам сам гаспадар дома. Папярэдняя прычына пажару – падпал.
Інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова расказала ў інтэрв’ю “РГ”: ноччу гаспадар пачуў трэск на даху дома. Гарэлі перакрыцці. Мужчына выклікаў пажарных і выйшаў на вуліцу.

У выніку пажару дом моцна пашкоджаны. Выратавальнікі ўбачылі, што на дах вяла лесвіца. Як сцвярджае гаспадар, у вёсцы жыве жанчына, якая ўжо неаднойчы спрабавала падпаліць іншыя дамы. Маўляў, магчыма, і тут не абышлося без яе ўдзелу. Гэта толькі адна з версій прычын узгарання. Следства цяпер вядзе райаддзел міліцыі.

Сяргей ЗЯНЬКО.