На Ашмянскай мытні ў пункце пропуску “Ліда-аўто” 25 жніўня зарэгістраваная 1000-я экспартная электронная дэкларацыя.

Адлік вёўся ад 1 чэрвеня. Намеснік начальніка мытні Сяргей Собалеў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: беларускія суб’екты гаспадарання ўсё часцей перад адпраўкай груза за мяжу замест папяровых дэкларацый запаўняюць электронныя і адпраўляюць па электроннай пошце на пункт пропуску. Гэта дазваляе спрасціць і паскорыць праходжанне груза праз мытню. Цяпер на Ашмяншчыне пры выдачы экспартных пасведчанняў 70,5 працэнта з іх афармляецца ў электронным выглядзе. Пры тым, што старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту паставіў задачу да 1 верасня дасягнуць 50-працэнтнага электрадэкларавання.

Сяргей Зянько.