Аўтамабіль “Фольксваген Пасат” вечарам 21 жніўня на 33 кіламетры аўтадарогі Маладзечна–Валожын збіў 48-гадовую жывёлагадоўцу сельгаспрадпрыемства “Дубінское”. Ад атрыманых траўм пацярпелая загінула на месцы здарэння.
Трагедыя адбылася ў 21 гадзіну 45 хвілін недалёка ад вёскі Брылькі, расказаў у інтэрв’ю “РГ” начальнік валожынскай дзяржаўтаінспекцыі Іван Грыбоўскі. Жанчана ішла з работы ў бок Валожына проста па праезнай частцы. “Фольксваген” дагнаў і ўдарыў яе ззаду. Здарэнне адбылося пры раз’ездзе “Фольксвагена” з іншым аўтамабілем, які насустрач рухаўся па сустрэчнай паласе. Таму вадзіцель не здолеў аб’ехаць жанчыну і зачапіў яе правым бокам машыны.

Міліцыя па факце здарэння ўзбудзіла крымінальную справу.

Сяргей ЗЯНЬКО.