Маладзечанскія міліцыянеры разам з супрацоўнікамі ўпраўлення ўнутраных спраў Савецкага раёна горада Мінска 28 жніўня ліквідавалі самагонны апарат, які працаваў у доме 52-гадовага гаспадара ў вёсцы Забалацце Цюрлёўскага сельсавета.
Работнікі міліцыі акрамя апарата знайшлі ў непрацуючага гаспадара 5 тысяч літраў самагоннай брагі і 30 літраў самагона. Брага і самагонны апарат былі знішчаныя, гарэлка канфіскаваная. Праводзіцца праверка, паведаміла “РГ” прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
    
Сяргей ЗЯНЬКО.