У гарадскім парку ў нядзелю, 30 жніўня, 79-гадовы пенсіянер ударыў нажом у жывот 76-гадовага пенсіянера. Пацярпелага з пранікальным нажавым раненнем брушной поласці адвезлі ў бальніцу.
Інфармацыю прадставіла для “РГ” прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Здарэнне адбылося каля 17 гадзін падчас сваркі, якая адбылася паміж пенсіянерамі, абодва яны – жыхары Маладзечна.

Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька ў інтэрв’ю нашаму выданню сказаў: па папярэдніх дадзеных, інцыдэнт адбыўся з-за рэўнасці. Падазроны прыраўнаваў пацярпелага да бабулі-пенсіянеркі.

Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па першай частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”. За такое злачынства можна атрымаць абмежаванне свабоды на тэрмін ад трох да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО.