Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Смаргоні ў нядзелю, 6 верасня.
Свята сабрала жыхароў райцэнтра і шматлікіх гасцей. Адкрылі святочныя мерапрыемствы прадстаўнікі ўлады Беларусі, смаргонскай адміністрацыі, святары. Пасля ўрачыстага адкрыцця адбыўся канцэрт. Рэпартаж з Дня беларускага пісьменства ў Смаргоні чытайце ў папяровай версіі “Рэгіянальнай газеты” ў пятніцу, 11 верасня.
Сяргей ЗЯНЬКО. Фота аўтара.
Смаргонцы сустракаюць свята.
У дзяўчат добры настрой.
У мерапрыемствах узялі ўдзел святары.
Каб далей бачыць, я залезла тату на шыю.
Свята – на ўсіх напрамках.
У міліцыі – добры настрой.
На пабыўку – і адразу на свята.
Канцэрт.
Вядучыя канцэрта.
Дойдзем да сцэны – пераапранёмся.
А я пакуль пасплю.
Гэты шарык большы за мяне!
А я прыйшоў з мамай.
Пачастую свінку яблычкамі.
Дзень пісьменства – свята маладых.
Па галоўнай вуліцы.
Мяне ўскудлаціў вецер.
Дайце кніжку, калі ласка.
На свяце прысутнічалі кіраўнікі Беларусі і Смаргоншчыны.