Раённы аддзел міліцыі адшуквае Таісу Пашкевіч 1954 года нараджэння, ураджэнку пасёлка Масюкоўшчына Мінскага раёна, жыхарку Маладзечна, якая 2 верасня 2009 года пайшла з дому і дагэтуль яе месцазнаходжанне невядомае.

Таіса Міхайлаўна Пашкевіч. Нарадзілася 24 красавіка 1954 года. Жыве ў Маладзечне па адрасе: вуліца Францішка Скарыны, дом 1, кватэра 30.

Прыкметы жанчыны: узрост — каля 55 гадоў. Рост — каля 170 сантыметраў, хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар авальны, лоб сярэдні, бровы дугападобныя. Вочы карыя, вялікія. Нос прамы, губы сярэдняй таўшчыні, вушы сярэднія. Валасы прамыя, пафарбаваныя ў цёмны колер.

Можа быць апранутая ў джынсы і світэр шэрага колеру, летнія белыя туфлі без каблукоў у дзірачках з карычневай падэшвай. Пры сабе можа мець карычневы кашалёк.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне ці лёс Таісы Пашкевіч, просьба патэлефанаваць у Маладзечанскі райаддзел міліцыі па тэлефонах: 8 (01773) 5-11-48, 7-16-56, 7-03-12 альбо па тэлефоне 102 у любы аддзел міліцыі. Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел інфармацыі.