У краязнаўчым музеі ў пятніцу, 11 верасня, а 15 гадзіне адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Першай сусветнай вайне.
Будзе прадстаўлена 40 фотаздымкаў, якія рабілі і дзеці, і іх кіраўнікі падчас экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны, якая праходзіла праз Вілейку, Смаргонь і Мядзел.

У рамках адкрыцця выставы “Памяць зямлі” пройдзе і навуковая канферэнцыя. Удзел прымуць людзі, якія займаюцца навуковай даследчай дзейнасцю часоў Першай сусветнай вайны.

Сярод іх Барыс Цітовіч, Анатоль Рогач, Андрэй Каркотка. Прыедуць і прадстаўнікі ўпраўлення па ўвекавечанні ахвяр вайны Міністэрства ўнутраных спраў, і навуковыя супрацоўнікі з Мядзела і са Смаргоні.

 Як паведаміў дырэктар музея Сяргей Ганчар, на адкрыццё выставы яны чакаюць каля ста гасцей.

Надзея СТАНКЕВІЧ.