Каманда фізкультурна-спартыўнага клуба “Агеньчык” заняла другое месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе “Скураны мяч” сярод хлопцаў 1997-1998 гадоў нараджэння.

За 45 гадоў, на працягу якіх праходзіць турнір, гэта першы такі поспех маладзечанцаў.
Спаборніцтвы праходзілі ў Гомелі з 31 жніўня па 4 верасня. Удзельнічалі восем каманд – прадстаўнікі шасці абласцей і дзве сталічныя. У фінале “Агеньчык” саступіў гродзенскай камандзе 0:1.

Найлепшым паўабаронцам турніру прызнаны маладзечанец Яўген Трус. Трэнер каманды Уладзімір Лашук адзначыў таксама добрую гульню галкіпера Аляксея Клямяціча, абаронцаў Дзмітрыя Маркевіча і Антона Менюкова, форвардаў Івана Клімовіча і Андрэя Смаленскага.

Святлана ЦІШКО.