На чыгуначным накірунку Маладзечна-Мінск 14, 15, 16 і 17 верасня адбудуцца змяненні ў руху электрацягнікоў.
Як паведаміла “РГ” намеснік начальніка маладзечанскага чыгуначнага вакзала Ларыса Дубовік, у сувязі з рамонтнымі работамі 14 і 16 верасня адменяць электрычкі, якія адпраўляюцца з Маладзечна ў 12.46 і з Мінска ў 11.11. 15 і 17 верасня з Маладзечна не выйдуць электрычкі адпраўленнем у 13.50 і з Мінска адпраўленнем у 12.40.