Да канца верасня работнікі мядзельскага раённага вузла электрычнай сувязі плануюць завяршыць рэканструкцыю чатырох тэлефонных станцый: у Слабадзе, Старых Габах, Сырмежы і Старлыгах.
На АТС мяняюць старое, аналагавае, абсталяванне на лічбавае. Колькасць абанентаў на кожнай з іх павялічыцца са 100 да 208. Да ўсіх станцый, за выключэннем Старых Габаў, пракладваюць валаконна-аптычныя лініі, якія дазваляюць мець дома “хуткасны Інтэрнэт” і інтэрактыўнае тэлебачанне (каля 40 ТВ-каналаў).