У панядзелак, 14 верасня, у Валожынскім краязнаўчым музеі адкрыецца выстава “Івянецкая кераміка”.

Будзе прадстаўлена 50 работ, падзеленых на тры групы: посуд – старадаўнія гліняныя гаршкі, глякі (ёмістасць круглай формы з вузенькім горлам і адной ручкай, у якой захоўвалі алей і квас), макатры; уталітарна-дэкаратыўная кераміка – розныя вазачкі, попельніцы, цукарніцы, кубачкі; цацкі – свістулькі, зайцы, каты… Са слоў малодшага навуковага супрацоўніка Валожынскага краязнаўчага музея Вольгі Кулак, гэту выставу прывезлі з Івянецкага музея. Працаваць яна будзе на працягу двух месяцаў.

Надзея СТАНКЕВІЧ.