Паўтары дэкадныя нормы ападкаў – 34,6 міліметра – зафіксавалі ў мінулую суботу, 5 верасня, на вілейскай метэастанцыі. Асабліва інтэнсіўны дождж ішоў з 6 да 9 гадзін раніцы: за гэтыя тры гадзіны наліло 13,6 міліметра. Метэаролагі адзначылі, што дажджы сталі рэдкімі, але моцнымі.