У дзяжурную часць райаддзела міліцыі ў пятніцу, 11 верасня, звярнулася загадчыца магазіна вёскі Сычавічы Граніцкага сельсавета і заявіла, што з магазіна скралі грошы і прадукты.
Паводле інфармацыі прэс-службы абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, невядомы, адключыўшы сігналізацыю ў краме, выбіў шкло, вырваў рашотку і залез у магазін. Адтуль ён вынес выручку і прадукты на агульную суму 533 тысячы рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.