Крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж” 11 верасня пасля праведзенай праверкі ўзбуджаная ў адносінах да 25-гадовага маладзечанца.
Як паведаміла “РГ” прэс-служба абласнога ўпраўлення міліцыі, малады мужчына абвінавачваецца ў тым, што ў ноч на 10 верасня ў вёсцы Ермакі адключыў сігналізацыю ў магазіне і ўкраў прадукты харчавання, спіртное і цыгарэты на суму больш чым 350 тысяч рублёў.