Конкурс “Міс Маладзечна-2009” прайшоў 17 верасня ў Палацы культуры. Удзельнічалі 11 дзяўчат. Карону маладзечанскай каралевы прыгажосці заваявала Эльза Філіпенкава.

Чароўная ўсмешка пераможцы  Эльзы Філіпенкавай.

Разам з бабуляй Ларысай і матуляй Аленай і галоўным прызам –  тэлевізарам “Віцязь”.

“Місс Зачараванне” – Таццяна Ерашэвіч.

“Міс Глядацкіх сімпатый” – Валянціна Запіляй.

“Віцэ-міс” – Наталля Лянкевіч.

Хоць і не перамаглі, дык пацалунак суцешыць.

 

Мне пашанцавала – з прыгажунямі стаю.

Конкурс праходзіў у пяць этапаў. Першы этап – адказы на пытанні, якія задавалі вядучыя. Дзяўчаты расказвалі, што азначае сяброўства, якая павінная быць ідэальная сям’я, хто стаў для іх эталонам прыгажосці…

Пасля невялікага знаёмства быў другі этап, дзе ўдзельніцы дэманстравалі купальныя касцюмы. Правялі прыгажуні і паказ стылізаванага адзення. Яны выйшлі на сцэну ў беларускіх нацыянальных сукенках. А на чацвёртым этапе дзяўчаты хадзілі перад гледачамі ў стыльным і модным адзенні. Апошнім заданнем для прыгажунь стала дэманстрацыя вясельных нарадаў.

Падчас правядзення конкурсу за ўдзельніцамі назірала журы, старшынёй якога быў дырэктар Мадэльнай студыі Сяргей Нагорны. У выніку, “Міс глядацкіх сімпатый” атрымала Валянціна Запіляй, “Міс Інтэлект” стала Дар’я Пешкур, “Міс Зачараванне” было ў Таццяны Ерашэвіч. Дарэчы, гэту дзяўчыну запрасілі ў мадэльнае агенства “Тамара”. Наталля Лянкевіч атрымала званне “Віцэ-міс”, а “Міс Маладзечна – 2009” стала Эльза Філіпенкава, якая атрымала білет на конкурс прыгажосці “Міс Інтэркантыненталь”, што пройдзе 27 верасня.

Надзея СТАНКЕВІЧ.     

Фота Яўгена Стэльмаха.