Акцыю да Дня маці з 1 па 14 кастрычніка наладзіць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У межах акцыі адбудзецца шэраг семінараў для моладзі: “Школа маладажонаў”, “Я – будучая маці” (для дзяўчат-сірот), “Адносіны грамадства да жанчыны” (для валанцёраў), “Школа маці” (для цяжарных) і сустрэча спецыялістаў цэнтра з бацькамі, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (клуб “Радасць жыцця”).

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны. Ахвотныя далучыцца могуць тэлефанаваць у цэнтр – 4-66-20.

Святлана ЦІШКО.