Каманда кіналагічнага цэнтра вайсковай часці №2044 стала пераможцай спаборніцтваў кінолагаў-пагранічнікаў, якія прайшлі 16-18 верасня ў пагранічным атрадзе.

За званне лепшых кінолагаў у СНД змагаліся пагранічнікі Расіі, Беларусі, Казахстана і Туркменістана. Спаборніцтвы праходзілі ў двух напрамках – службовыя сабакі павінны былі знайсці наркатычныя сродкі, а таксама чалавека па следзе на мясцовасці і вызначаны прадмет. Другое месца занялі расіяне, трэцяе і чацвертае – каманды з Казахстана і Туркменістана адпаведна.

Святлана СТАНКЕВІЧ.