Нажом у жывот ударыў адзін віляйчанін другога ў ноч на 17 верасня каля бара “Дубочак”.

Як паведаміў “РГ” памочнік начальніка райаддзела міліцыі Васіль Ракецкі, здарэнне адбылося каля гадзіны ночы. Перад гэтым мужчыны выпівалі ў “Дубочку” ў розных кампаніях. На вуліцы паміж імі завязалася сварка, падчас якой адзін парэзаў другога.

Падазронага ў злачынстве затрымалі не адразу. Таго, хто параніў, шукалі на працягу сутак. Знайшлі. Затрымалі. Праводзіцца медыцынская судовая экспертыза для вызначэння цяжкасці нанесенага ранення. Папярэдне справа ўзбуджаная па першай частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”.

Сяргей ЗЯНЬКО.