Каманда валожынскіх педагогаў перамагла 21 верасня ў рэгіянальным конкурсе клубаў вясёлых і кемлівых, які прайшоў у Маладзечне.

За званне самых гумарных змагаліся педагагічныя калектывы пяці раёнаў: Вілейскага, Мядзельскага, Валожынскага, Маладзечанскага і Клецкага. Тэма гульні – “Настаўніцтва цудоўныя ўрокі”. У сваіх рашэннях журы было адзінадушнае: толькі дзве дзесятыя валожынскі “Педсавет” страціў у конкурсе капітанаў, за астатнія тры атрымаў найвышэйшыя балы. Каманда “Vilkom” Вілейскага раёна заняла другое месца. На трэцім мядзельская “Толькі так”. У гаспадароў сцэны – маладзечанскага “Проста” – чацвертае месца.

Святлана ЦІШКО.