Сярэдняя школа №1 заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўладкаванні тэрыторыі па выніках 2009 года.

Конкурс штогод праводзіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Удзел у ім сёлета ўзялі 20 арганізацый. У намінацыі “ўтрыманне месцаў кароткачасовага і масавага адпачынку” другое месца заняла кавярня “Крысціна”, што ля Крыніцы Маладзечанскага раёна.

Святлана СТАНКЕВІЧ.