41-гадовая маладзечанка напісала заяву ў пракуратуру, што 19 верасня каля 17 гадзін недалёка ад малочнага камбіната яе згвалцілі трое мужчын.

На месца выязджаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вадзім Бярозкін. У інтэрв’ю “РГ” ён расказаў: заяўніца сцвярджае: згвалтаванне быццам бы адбылося на бязлюднай пустцы, што ля малочнага камбіната. Мужчын, якія напалі на яе, было сямёра, гвалцілі трое. Пракуратура праводзіць праверку.

Сяргей ЗЯНЬКО.