На месца здарэння выязджаў следчы раённай пракуратуры Андрэй Жукоўскі. Паводле яго слоў, люк калодзежа быў закрыты. Камунальнікі, якія збіраліся праводзіць рамонт каналізацыйнай сістэмы, адкрылі яго, убачылі труп і пазванілі ў міліцыю.

Прычына смерці памерлага пакуль дакладна не ўстаноўленая. Можна меркаваць, што цела праляжала ў калодзежы 10-20 дзён. Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння.

Міліцыя аказвае аператыўнае суправаджэнне следчаму пракуратуры, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” старшы оперупаўнаважаны райаддзела ўнутраных спраў Дзмітры Полаз. Дзмітры пакуль устрымліваецца ад каментарыяў: “Пакуль праводзіцца праверка, я не маю права нешта каментаваць”.

Анатаміраванне памерлага праводзіў медыцынскі судовы эксперт Аляксандр Квяткоўскі. У інтэрв’ю нашаму выданню эксперт сказаў, што труп мог знаходзіцца ў калодзежы ад тыдня да месяца. З-за гэтага тэрміну дакладна ўстанавіць прычыну смерці немагчыма.

На целе — траўмы галавы, якія маглі ўзнікнуць ад падзення ў калодзеж, а таксама пераламанае рабро. Аляксандр Квяткоўскі не выключае, што смерць была гвалтоўная. Мужчыну маглі збіць, а пасля кінуць у калодзеж.

Жывога ці мёртвага — таксама пакуль не ўстаноўлена. Прызначаныя дадатковыя экспертызы: хімічная, гісталагічная і медыка-крыміналістычная. Экспертызы, а таксама праверка пракуратуры і міліцыі павінны ўстанавіць прычыну і абставіны смерці мужчыны.

Сяргей ЗЯНЬКО.