Інспектар маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітры Стасюлевіч першакласнікам чысцінскай школы раздаў 22 флікеры.

Намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама Вадзім Петыш паведаміў нашаму выданню, што валожынскія міліцыянеры самі сабралі грошы на флікеры для выхаванцаў Чэхаўшчынскай школы-інтэрната. 104 супрацоўнікі РАУС збіралі па 2 тысячы рублёў кожны. Перадалі навучэнцам флікеры Вадзім Петыш і выканальнік абавязкаў начальніка ДАІ Андрэй Жудрык у сераду, 23 верасня.

Інспектар аддзела дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: ДАІ праводзіла акцыю сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама.

Падчас мерапрыемстваў, якія праходзілі на працягу месяца, 220 флікераў атрымалі першакласнікі школ раёна і 200 – першакласнікі агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада. Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, аддзел адукацыі плануе ў кастрычніку і лістападзе забяспечыць святлоадбівальнымі элементамі ўсіх вучняў першых класаў раёна. Прадоўжыцца таксама раздача флікераў у горадзе.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота забяспечана Дзмітрыем СТАСЮЛЕВІЧАМ.