Маладзечанскія лёгкаатлеты перамаглі ў эстафетным бегу 10х1000 метраў.

Эстафета прайшла 26 верасня ў Старых Дарогах у межах традыцыйных рэспубліканскіх спаборніцтваў “Языльская дзесятка”. Каманда складалася з пяці хлопцаў і пяці дзяўчат, сямёра з іх трэніруюцца ў Леаніда Арцем’ева.

На дыстанцыі 1097 метраў (вярста) у сваіх узроставых групах сярэбранымі прызёрамі сталі Кірыл Берташ і Уладзіслаў Сяргей, бронзавым – Антон Салаўёў.

Малыя дзеці беглі 60 метраў – Арына Крукоўская і Раман Кошалеў занялі адпаведна трэцяе і другое месцы.

Дарослыя пераадольвалі асноўную дыстанцыю – 10 кіламетраў. У сваіх групах Ларыса Пятрэнка і Аляксандр Цімафеенка перамаглі, Генадзь Сакалоўскі фінішаваў трэцім.

Святлана ЦІШКО.