Два прызавыя месцы занялі каманды маладзечанскіх спартсменаў 19 верасня на рэспубліканскім спартыўна-аздараўленчым свяце эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”.

У эстафеце 4х400 метраў Антон Лобач, Улад Ільін, Антон Салаўёў, Іван Бялеўскі (1995-1996 гадоў нараджэння) сталі бронзавымі прызёрамі. Максім Чапцоў, Вадзім Мянцюк, Аляксей Паўлоўскі і Яўген Ільіч (1993-1994 гадоў нараджэння) перамаглі на такой жа дыстанцыі сярод сваіх аднагодкаў.

Святлана ЦІШКО.