Пракуратура 23 верасня супраць 28-гадовага маладзечанца ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле “Насілле альбо пагроза насілля ў адносінах да работніка міліцыі”.

Малады мужчына абвінавачаны ў тым, што 21 жніўня ў 15 гадзін ударыў у грудзі старшага дазнавальніка аддзела дазнання райаддзела міліцыі, які прыехаў да яго дамоў, каб затрымаць за ўхіленне ад адбывання пакарання па абмежаванні свабоды.

Цяпер парушальніку рэжыму пагражае не толькі да трох гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне, але і да шасці гадоў зняволення за гвалт у адносінах да міліцыянера.

Сяргей ЗЯНЬКО.