Па словах намесніка начальніка Маладзечанскага раённага вузла электрычнай сувязі Канстанціна Ратамскага, да пяцізначных нумароў тэлефонаў дадаецца лічба “7”, а код горада змяняецца на “8-017-6”. У межах Беларусі тэлефанаваць у Маладзечна і раён трэба будзе наступным чынам: 8-017-6-7ХХХХХ. Міжнародны фармат набору: +375-17-6-7ХХХХХ.

“Рэсурс старой нумарацыі вычарпаны, – патлумачыў Канстанцін Ратамскі ў інтэрв’ю “РГ”. – Змена дазволіць пашырыць нумарную ёмістасць АТС і павялічыць абаненцкую базу. Барысаў тры гады таму перайшоў на шасцізначныя нумары, Салігорск – гады са два, у іх змены прайшлі без праблем. Думаю, і ў нас усё атрымаецца добра”.

Пры неабходнасці па тэлефонным нумары 153 можна будзе атрымаць бясплатную даведку аб зменах у наборы нумароў.

Святлана ЦІШКО.