Акушэркі з польскага горада Саколка прыехалі ў Маладзечна ў чацвер, 1 кастрычніка.

Галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Бузюк расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у праграме візіту – абмен прафесійным вопытам з нашымі спецыялістамі, а таксама знаёмства з горадам. Два дні, пятніцу і суботу, правядуць у раддоме сакольскія акушэркі. У суботу ж госці пакінуць Маладзечна. Прыезд польскіх медыкаў – візіт у адказ. На пачатку года тыдзень у Саколцы правялі маладзечанскія акушэркі.

Сяргей ЗЯНЬКО.