Сваё 15-годдзе 25-26 верасня адзначыў Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Надзея”.

У гэтыя дні ў вёсцы Будзішча прайшлі святочныя мерапрыемствы з удзелам работнікаў цэнтра і звыш трыццаці прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый з Германіі. Як паведаміла “РГ” прэс-сакратар “Надзеі” Ларыса Якавюк, сярод мноства мерапрыемстваў можна адзначыць “Кірмаш добрага настрою”, дзе нямецкіх гасцей у забаўляльнай форме пазнаёмілі з жыццём дзяцей у “Надзеі”, спартыўнае свята “Вясёлыя старты” і “Сустрэчу ў коле сяброў”, падчас якой кожны з супрацоўнікаў і гасцей успомніў пра свой першы прыход у “Надзею”.

Сяргей Зянько.