Дзень дачніка праходзіць у суботу, 3 кастрычніка, каля вёскі Субялі.

Па словах дырэктара раённага метадычнага цэнтра Вольгі Турубаравай, удзельнічаюць амаль усе члены садовага таварыства “Лоша” – каля 50 чалавек. Свята ўяўляе выставу-конкурс “Лепшая гатовая прадукцыя” і конкурс на лепшы дызайн участка. Пераможцаў узнагародзяць граматамі і сувенірамі. Акрамя таго, будзе канцэртная праграма, дзе перад гледачамі выступяць гурткі самадзейнасці раённага Дома культуры. А ўвечары ўсіх чакаюць танцы.

Надзея СТАНКЕВІЧ.